Кіраўніцтва
Наскевіч Іван Данілавіч

Наскевіч Іван Данілавіч
Нарадзіўся 25 сакавіка 1970 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
З 1988 па 1990 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Ўзброеных Сілах СССР.
У 1995 годзе з адзнакай скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці «правазнаўства».
З 1995 па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
У 2005 годзе без адрыву ад службы атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «эканаміст», скончыўшы з адзнакай Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2015 года №456 прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе без адрыву ад службы атрымаў трэцюю вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «дзяржаўнае будаўніцтва», скончыўшы Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Шандаровіч Алег Станіслававіч

Шандаровіч Алег Станіслававіч
Нарадзіўся 25 мая 1973 года ў г. Магілёве.
У 1995 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 1995 па 2012 год працаваў у органах пракуратуры.
З 2012 па 2013 год праходзіў службу на пасадзе начальніка галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 2013 па 2018 год - начальнік галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарату Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, з 2018 па 2020 год - начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2020 г. № 458 прызначаны першым намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Аземша Сяргей Якаўлевіч

Аземша Сяргей Якаўлевіч
Нарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў г. Рэчыцы Гомельскай вобласці.
У 1996 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".
З 1995 года па 1996 год працаваў у пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
З 1996 па 1999 год - аспірант кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
З 1997 года па 2000 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 2000 года па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2016 года №175 прызначаны намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Смаль Андрэй Фёдаравіч

Смаль Андрэй Фёдаравіч
Нарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў г. Брэсце.
У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 года па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя.
З 1998 года па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама.
З 2007 года па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2017 года № 378 прызначаны намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.